Тэсты па беларускай мове


                   Заданні па беларускай мове
1.У якіх словах ёсць толькі цвёрдыя зычныя гукі?
Зямля, палын, студзень, пісаць, ноч.
2.У якіх словах колькасць літар і гукаў не супадае? Выпішыце.
Дождж, гром, навальніца, зямля, дзед.
3.У якім слове націск падае на другі склад? Запішыце.
Настаўнік, доктар, шавец, дзяцел.
4.Укажыце лічбай колькасць галосных і зычных гукаў у словах..
Пісьмо   _________ галосныя ___________зычныя;
дзверы   _________галосныя____________зычныя;
ад’езд    _________галосныя   __________зычныя;
зялёная  _________галосныя  __________зычныя;
мядзведзь _______галосныя  __________зычныя.
5.Замяніце ў словах літары так, каб утвараліся новыя словы.
Кара, цень, рака, часта, сок, лес.
6.Колькі разоў у сказе сустракаецца гук [дз’]?
Дзяцел дзюбай дуб дзяўбе.
7.Да першай часткі кожнай прыказкі падбярыце другую частку. Атрыманыя прыказкі запішыце.
Колас добра не спее ,                                      лепш за новых двух..
Стары друг                                                       той узімку галадае.
Хто ўлетку халадку шукае,                             калі сонца не грэе.
8.Выпішыце словы, якія нельга перанесці.
Слон,мядзведзь, лось, ясень,елка, чабор,мёд.
9.У якіх сказах прапушчаны мяккі знак? Запішыце.
Рыс (?) -драпежны зер.
Рыс (?) расце ў вадзе.
Вугал (?) здабываюць у шахце.
Стол паставілі ў вугал (?).
10.Вызначце колькасць літар і гукаў у словах.
Сур’ёзны , надвор’е ,разводдзе , дзядзька , зацішша.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Тесты по русскому языку